Па́шкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Новае Пашкава.

Гісторыя Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Магілёўскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Пашкава. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Магілёўскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Гаранскага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. 22 ліпеня 1960 года ў склад сельсавета з Цішоўскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Казіміраўка, Прысна-I і Прысна-II)Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 ліпеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26..

Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2820 чалавекНасельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 91,8 % — беларусы, 6,1 % — рускія, 1,6 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 3107 чалавек.

Склад У склад сельсавета ўваходзяць 18 населеных пунктаў (2009 г.): + Населены пункт Статус Насельніцтва, 2009 Валокі вёска 58 Гаі вёска 120 Гараны вёска 12 Грыбачы вёска 48 Жукава вёска 74 Забалацце вёска 48 Засценкі вёска 68 Лужкі вёска 28 Навасёлкі 1 вёска 12 Навасёлкі 2 вёска 28 Новае Пашкава вёска 696 Прысна 1 вёска 279 Прысна 2 вёска 58 Рэчкі 1 вёска 938 Рэчкі 2 вёска 10 Сафіеўка вёска 117 Старое Пашкава вёска 129 Хаткі вёска 97 Скасаваныя населеныя пункты на тэрыторыі сельсавета: Казіміраўка — вёска, далучана да г. Магілёва.

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе