Тара́сіца, Тарэ́сіца — рака ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі і Іванкіўскім раёне Кіеўскай вобласці Украіны, у басейне Прыпяці. Даўжыня 20 км, у тым ліку на Беларусі 14,5 кмАгульная характарыстыка рачной сеткі Гомельскай вобласці / Даведнік «Водныя аб'екты Рэспублікі Беларусь» . Пачынаецца за 4,5 км на паўднёвы захад ад вёскі Карлаўка, упадае ў Кіеўскае вадасховішча з поўначы. Рэчышча на тэрыторыі Беларусі каналізаванае. Цячэ ў зоне адсялення.

Літаратура

Катэгорыя:Басейн Прыпяці Катэгорыя:Рэкі Брагінскага раёна Катэгорыя:Рэкі Кіеўскай вобласці