Жаўтагузка (Euproctis similis) — матыль падсямейства ваўнянак.

Апісанне Крыла (размах 30-45 мм) белыя, пярэднія, асабліва ў самцоў, іншы раз з маленькімі чорнымі плямамі на заднім краі. Канец брушка жаўтаваты. Самец меншы за самку.

Пашырэнне Пашыраны ў Еўропе, Сібіры, на Далёкім Усходзе. На Беларусі водзіцца ў лісцевых лясах.

Асаблівасці біялогіі

Лёт назіраецца ў ліпені-верасні. Вусені ў верасні-маі развіваюцца на лісцевых дрэвах, шкодзяць дубу, ліпе, глогу, зрэдку пладовым дрэвам, ружам.

Літаратура

Катэгорыя:Ваўнянкі Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1775 годзе