Дзяржаўны гімн Луганскай Народнай Рэспублікі з’яўляецца адным з трох дзяржаўных сімвалаў самаабвешчанай Луганскай Народнай Рэспублікі, разам са сцягам і гербам. Музыку злажыў кампазітар Георгій Галін, а словы песні напісаў паэт Уладзімір МіхайлаўДзяржаўная сімволіка . Гімн зацверджаны 29 красавіка 2016 г. тадышнім кіраўніком ЛНР Ігарам ПлатніцкімУ ЛНР зацвердзілі афіцыйны гімн рэспублікі (аўдыё) .
Афіцыйны тэкст Над тобою победы знамёна Развеваются тысячи лет Наша Родина непобеждённых, Кто оставил в истории след! Пусть гремят ещё грозы над краем, Мы стояли на том и стоим: Славу предков своих оправдаем — Дело правое! Мы — победим!
Луганская Народная Республика свободная! Свет солнца восходящего, И сотни нелёгких дорог. Луганская Народная Республика свободная! С нами сила земли, С нами воля людей, С нами Бог!
Мы трудом своим землю прославим, Мы потомков достойных взрастим. Наша Родина, наша Держава. Твоё имя в сердцах сохраним. И освятится сила народа В наш единый и крепкий союз. Будет братство в нём, честь и свобода, И Соборная, славная Русь!
Луганская Народная Республика свободная! Свет солнца восходящего, И сотни нелёгких дорог. Луганская Народная Республика свободная! С нами сила земли, С нами воля людей, С нами Бог!
Неафіцыйны пераклад Над табою перамогі сцягі Развяваюцца тысячы гадоў Наша Радзіма непераможных, Хто пакінуў у гісторыі след! Хай грымяць яшчэ навальніцы над краем, Мы стаялі на тым і стаім: Славу продкаў сваіх апраўдаем — Справа справядлівая! Мы — пераможам!
Луганская Народная Рэспубліка свабодная! Святло сонца узыходзячага, І сотні нялёгкіх дарог. Луганская Народная Рэспубліка свабодная! З намі сіла зямлі, З намі воля людзей, З намі Бог!
Мы працай сваёй зямлю праславім, Мы нашчадкаў дастойных выгадуем. Наша Радзіма, наша Дзяржава. Тваё імя ў сэрцах захаваем. І асвеціцца сіла народа У наш адзіны і моцны саюз. Будзе братэрства ў ім, гонар і свабода, І Саборная, слаўная Русь!
Луганская Народная Рэспубліка свабодная! Святло сонца узыходзячага, І сотні нялёгкіх дарог. Луганская Народная Рэспубліка свабодная! З намі сіла зямлі, З намі воля людзей, З намі Бог!
Гісторыя стварэння На цырымоніі інаўгурацыі Главы ЛНР Ігара Платніцкага 4 лістапада 2014 г. прагучаў праект дзяржаўнага гімна непрызнанай РэспублікіГімн ЛНР. Інаўгурацыя Главы ЛНР І. В. Платніцкага 4 лістапада 2014:
Праца па выбары гімна ЛНР пачалася ў ліпені 2015 г. Для гэтага Міністэрства культуры і Народны Савет правялі творчы конкурс. На разгляд журы аўтары дасылалі як цэласныя працы — са словамі і мелодыяй, так і асобныя кампаненты. Конкурс праходзіў у тры этапы. Працы ацэньвалі культурныя дзеячы, а таксама дэпутаты Народнага Савета ЛНР Дзяніс Мірашнічэнка, Дзмітрый Сідараў і Максім Дэрскі. Дзмітрый Сідараў распавёў, што ўсяго на разгляд журы паступіла 64 працы. Па словах начальніка аддзела арганізацыйнай работы Міністэрства культуры ЛНР Наталлі Ліпкі аўтарам слоў гімна з’яўляецца Уладзімір Міхайлаў, а музыка была створана Георгіем Галіным. На пленарным пасяджэнні Народнага Савета ЛНР 29 красавіка 2016 года Глава Луганскай Народнай Рэспублікі Ігар Платніцкі зацвердзіў афіцыйны гімн ЛНР.
Катэгорыя:Луганская Народная Рэспубліка Луганская Народная Рэспубліка