Умо́ва Брэ́га—Ву́льфа вызначае напрамак узнікнення максімумаў інтэнсіўнасці пры дыфракцыі рэнтгенаўскіх прамянёў на крышталях; аснова .

Устаноўлена ў 1913 незалежна У. Л. Брэгам і Г. В. Вульфам.

Паводле ўмовы Брэга—Вульфа

дзе  — адлегласць паміж адбівальнымі (крышталеграфічнымі) плоскасцямі,  — вугал паміж праменем, што падае, і адбівальнай плоскасцю (брэгаўскі вугал),  — даўжыня хвалі выпрамянення,  — цэлы дадатны лік (парадак адбіцця).

Умова Брэга—Вульфа дае магчымасць вызначыць велічыню ( звычайна вядома, вугал вымяраецца эксперыментальна).

Умова Брэга—Вульфа выконваецца таксама пры дыфракцыі -выпрамянення, электронаў, нейтронаў на крышталях, электрамагнітнага выпрамянення радыё- і аптычнага дыяпазонаў на перыядычных структурах, пры дыфракцыі светлавых хваль на ультрагуку.

Літаратура С. 280.

Спасылкі

Катэгорыя:Фізіка цвёрдага цела Катэгорыя:Крышталяграфія Катэгорыя:Дыфракцыя Катэгорыя:Рэнтгенаўскае выпрамяненне