Гало́ўчынскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Галоўчын.

Гісторыя Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Бялыніцкага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Бялыніцкім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Навасёлкаўскага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с., 11 красавіка 1960 года — частка скасаванага Трылесінскага сельсавета (15 населеных пунктаў: Атраднае, Ветка, Вялікі Кудзін, Калінін, Кастрычнік, Красны Пахар, Ленінскі, Ліпіншчына, Ляшчэўнік, Малы Кудзін, Малы Трылесін, Пачапок, Пушча, Рубеж, Чырвоная Звязда)Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.. 23 жніўня 1968 года скасаваны пасёлак ЛіпіншчынаРашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 23 жніўня 1968 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1968, № 29 (1223)., 28 лютага 1974 года — пасёлак Новая СакалоўкаРашэнне выканаўчага камітэта Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 28 лютага 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 10 (1420).. 23 снежня 2009 года ў склад сельсавета перададзеныя населеныя пункты Вялікі Трылесін, Запакулле, Шылавічы, якія знаходзіліся ў раённым падпарадкаванні, у склад Вішоўскага сельсавета перададзены 11 населеных пунктаў (Бракаўшчына, Ізобішча, Карпаўка, Лічынка, Малінаўка, Мікалаеўка, Навасёлкі, Саглассе, Север, Супшынка, Сцяпанаўка)Решение Могилевского областного Совета депутатов от 23 декабря 2009 г. № 17-16 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области. 20 ліпеня 2015 года скасаваны пасёлак ПушчаРешение Белыничского районного Совета депутатов от 20 июля 2015 г. № 14-5 Об упразднении сельских населенных пунктов Белыничского района, 24 студзеня 2017 года — пасёлак Кастрычнік, 23 чэрвеня 2017 года — пасёлак ЛенінскіРешение Белыничского районного Совета депутатов от 23 июня 2017 г. № 32-8 Об упразднении поселка Ленинский Головчинского сельсовета Белыничского района.

Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (32 населеныя пункты) — 1910 чалавекНасельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 95,2 % — беларусы, 3,4 % — рускія, 0,5 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года (21 населены пункт) — 1207 чалавекНасельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года.

Прамысловасць Прадпрыемствы — СПК «Кудзін».

Гандаль і бытавыя паслугі Гандаль — 10 крам. Бытавыя паслугі — 1 комплексны прыёмны пункт па прыёму заказаў на бытавыя паслугі.

Адукацыя, медыцына, культура Адукацыя — 1 САШ, 1 базавая школа, 1 дзіцячы сад. Медыцына — 1 сельская ўрачэбная амбулаторыя, 1 ФАП. Культура — 2 СДК, 3 бібліятэкі.

Гістарычныя месцы Воінскія пахаванні — 10 месцаў.

Рэшткі Галоўчынскага замка.

Склад Уключае 21 населены пункт:

Скасаваныя населеныя пункты: Кастрычнік — вёска Ленінскі — пасёлак Пушча — пасёлак

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе