Максі́м Але́гавіч Варабе́й (нар. , ) — беларускі біятланіст, удзельнік Кубка свету па біятлоне ў складзе зборнай Беларусі.

Кар’ера

Юніёрская кар’ера Займаецца біятлонам з 2003 года, асабісты трэнер — Бальшакоў Васіль Вячаслававіч. У міжнародных спаборніцтвах удзельнічае з 2010 года.

Першым буйным турнірам для Вараб’я стаў юніёрскі чэмпіянат свету 2015, які праходзіў у Раўбічах. На гэтым турніры беларускі спартсмен заняў 8 месца ў індывідуальнай гонцы, 16 — у спрынце і 17 — у гонцы пераследвання. У эстафеце Варабей у складзе зборнай Беларусі заняў пятае месца.

На наступным юніёрскім чэмпіянаце, у 2016 годзе ў Кейле-Грэдзішцей, Максім заняў 10 месца ў індывідуальнай гонцы, 9 — у спрынце і чацвёртае — у гонцы пераследванняБеларус Максім Варабей спыніўся за крок ад п’едэстала на юніёрскім чэмпіянаце свету па біятлоне. У сезоне 2015/16 спартсмен таксама выступаў у маладзёжным Кубку IBU і атрымаў перамогу на адным з этапаўЮніёрскі Кубак свету. Варабей выйграў спрынт.

Дарослая кар’ера У сезоне 2014/15 дэбютаваў на Кубку IBU ў спрынтэрскай гонцы на этапе ў Бейтастолене, дзе заняў 78-е месца. Усяго ў сваім першым сезоне ні разу не змог набраць ачкі ў залік Кубка IBU. У сезоне 2015/16 выступаў нашмат удалей, лепшым вынікам стала шостае месца ў спрынце на этапе ў Рыднаўне.

Дэбютаваў у спаборніцтвах Кубка свету ў лютым 2016 года на этапе ў Кэнмары. У сваёй першай спрынтарскай гонцы, адстраляўшы без промаха, заняў 19-е месца, што дазволіла яму набраць першыя ачкі ў залік Кубка светуБіятлон. Дэбютант Кубка свету барысаўчанін Максім Варабей заняў 19-е месца ў спрынце на этапе ў Канадзе.

На Зімовых Алімпійскіх гульнях 2018 года удзельнічаў у індывідуальнай гонцы, заняў 39 месца.

Спартыўная кар’ера

Юніёрскія і маладзёжныя дасягненні ГодМесца правядзенняУзростІндСпрПрЭст2015ЧС РаўбічыU19 8 16 1752016ЧС Чэйле-ГрадзішцейU211094 -

Удзел у чэмпіянатах свету ГодМесца правядзенняІндСпрПрМСЭстЗм2016ЧС Хальменколен - 79 - - - -

Агульны залік у Кубку свету 2015 — 2016 — 76-е месца (22 ачкі) 2016 — 2017 — 90-е месца (9 ачкоў)

Спасылкі

Профіль biathlon.com.ua

Катэгорыя:Біятланісты Беларусі Катэгорыя:Біятланісты паводле алфавіта Катэгорыя:Біятланісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2018 года