thumb|Кума-Маныцкая ўпадзіна на тапаграфічнай карце. Кума-Маныцкая ўпадзіна — тэктанічнае жолабападобнае паніжэнне, якое аддзяляе Перадкаўказзе ад Усходне-Еўрапейскай раўніны.
Шырыня 20-30 км, у цэнтральнай частцы да 1-2 км. Злучае Кубана-Прыазоўскую і Прыкаспійскую нізіну. У антрапагене — марскі праліў паміж Чорным і Каспійскім морамі. Змяшчае сістэму азёр і вадасховішчаў, Кума-Маныцкі канал. Усходняя частка занята нізоўем р. Кума.
Па Кума-Маныцкай упадзіне можа праходзіць умоўная мяжа паміж Еўропай і Азіяй.
Літаратура
Катэгорыя:Паўночны Каўказ Катэгорыя:Нізіны Расіі Катэгорыя:Нізіны паводле алфавіта