Віктар Васільевіч Золатаў (нар. 27 студзеня 1954, Сасаў, Разанская вобласць, РСФСР, СССР) — расійскі ваенны дзеяч, дырэктар Федэральнай службы войскаў нацыянальнай гвардыі Расійскай Федэрацыі — галоўнакамандуючы войскамі нацыянальнай гвардыі Расійскай Федэрацыі з 5 красавіка 2016 года, генерал арміі (2015).

Першы намеснік Міністра ўнутраных спраў — галоўнакамандуючы ўнутранымі войскамі МУС Расіі (2014—2016). Начальнік Службы бяспекі Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі — намеснік дырэктара ФСО Расіі (2000—2013).

6 красавіка 2018 г. ўключаны ў санкцыйны спіс ЗША ў ліку 17 чыноўнікаў і 7 бізнесменаў з Расіі.

Абвінавачванні ў карупцыі 23 жніўня 2018 г. палітык Аляксей Навальны апублікаваў на сваім сайце расследаванне, у якім сцвярджалася, што кіраўніцтва Расгвардыі закупляе для харчавання сваіх супрацоўнікаў прадукты па завышаных цэнах, дзе галоўным абвінавачаным фігураваў Віктар ЗолатаўКартошечка Росгвардии . Неўзабаве пасля гэтага ў ведамстве Расгвардыі назвалі гэта фальсіфікацыяй, палічыўшы расследаванне «няўдалым эксперыментам», у якім «хутчэй свядома» не ўлічваліся фактары вытворчасці тавару. Праз два тыдні кіраўнік Расгвардыі Віктар Золатаў выпусціў сврй відэазварот, у якім ён прапанаваў Навальнаму дуэль і паабяцаў зрабіць з апазіцыянера «сакавітую адбіўную», паказаўшы, што заснавальнік Фонда барацьбы з карупцыяй дапусціў у дачыненні да яго «абразлівыя паклёпніцкія выдумкі», якія «не прынята проста так дараваць».

18 верасня 2018 г. аб закупках абмундзіравання для войск нацыянальнай гвардыі па завышаных цэнах паведаміла выданне «Собеседник».

У пачатку кастрычніка 2018 г. стала вядома, што закупкі ведамства, якое ўзначальвае Золатаў, праверыць Ваенная пракуратура. Пад свой асабісты кантроль расследаванне ўзяў Галоўны ваенны пракурор В. Г. Пятроў.

18 кастрычніка 2018 г. Навальны, які знаходзіўся пад арыштам з 25 жніўня па 14 кастрычніка, прыняў выклік Золатава і выбраў месца і «зброю»: дэбаты ў прамым эфіры аднаго з федэральных тэлеканалаў або на яго YouTube-канале, даўшы Золатаву тыдзень на адказ. Золатаў 19 кастрычніка адмовіўся ўдзельнічаць у дэбатах, заявіўшы, што запрашаў Навальнага на «спартовае спаборніцтва».

Катэгорыя:Ваенныя Расіі