Дзеці свету — скульптурная кампазіцыя, славутасць Масквы, усталяваная ў 1990 годзе ў Парку Дружба, што знаходзіцца па адрасе Ленінградская шаша 90, акурат каля станцыі метро «Рачны вакзал».

Гісторыя Скульптурная кампазіцыя «Дзеці міра» ўсталявана ў 1990 годзе ў Парку Дружба. Падарунак ад скульптара Анці Неуванена з горада Хельсінкі. Неуванен нарадзіўся ў 1937 годзе ў горадзе Выбарг, які ў той час знаходзіўся ў складзе Фінляндыі. У першую чаргу знакаміты дзякуючы сваім прыродна-тэматычным выявам на фінскіх манетах. У 1971 годзе стаў лаўрэатам фінскай дзяржаўнай прэміі выяўленчага мастацтва за цэлы шэраг абстрактных скульптур. Таксама Анці Неуванен — адзін з членаў Асацыяцыі фінскіх экспертаў скульптуры і прызёр шматлікіх конкурсаў.

Манумент «Дзеці міру» быў падораны ў адказ на расійскую кампазіцыю Ю. Кірухіна «Мір ва ўсім свеце», усталяваную ў хельсінкскім парку Дружба ў 1983 годзе. «Мір ва ўсім свеце» — частка перайначанага аналага копіі «Помніка Дружбы Народаў», што захаваў сустрэчу вясковых жыхароў з іх вызвольнікамі. Ён быў падораны ў гонар 35-годдзя фінска-савецкага дагавора пра дружбу, супрацоўніцтва і ўзаемную дапамогу, заключанага ў 1948 годзе.

Апісанне Кампазіцыя помніка складаецца іх трох фігур — маці, бацькі, што трымае немаўля на руках, і падлетка. Вылітая з бронзы скульптура досыць абстрактная, мае крыху незвычайную фактуру. Усталяваны помнік на пастаменце-ўсходах, некалі на ім знаходзілася адпаведная шыльда.

Катэгорыя:Помнікі Масквы Катэгорыя:З’явіліся ў 1990 годзе Катэгорыя:1990 год у Маскве