Віўлен Айвазян (, нар. , ) — армянскі футбаліст, нападнік.
Клубная кар’ера Выхаванец ерэванскага «Пюніка», з 2010 года выступаў у Першай лізе Арменіі за фарм-клубы «Пюнік-3» і «Пюнік-2». У сезоне 2012/13 далучыўся да асноўнай каманды, і 5 мая 2012 года дэбютаваў у Прэм’ер-лізе ў матчы супраць «Арарата» (3:2), калі выйшаў на поле на 74-й хвіліне замест Гукаса Пагасяна і праз восем хвілін забіў вырашальны гол сваёй каманды. У першым жа сезоне з 12 галамі стаў найлепшым бамбардзірам «Пюніка»ў чэмпіянаце, але ў сезоне 2013/14 стаў радзей з’яўляцца на полі.
У 2015 годзе перайшоў у «Шырак», у складзе якога станавіўся срэбраным і двойчы бронзавым прызёрам чэмпіянату Арменіі, гуляў за клуб у Лізе Еўропы. Спачатку ў асноўным выхадзіў на замену, і толькі ў сезоне 2016/17 замацаваўся ў стартавым складзе. У жніўні 2017 года перайшоў у латвійскі клуб «Вэнтспілс», але не здолеў замацавацца ў аснове, толькі зрэдку выходзячы на замену.
У сакавіку 2018 года стаў іграком беларускага клуба «Дняпро» з Магілёва«Днепр» подписал армянского форварда Айвазяна. Аднак, згуляў толькі ў чатырох матчах, у асноўным выходзячы на замену. У жніўні 2018 года па пагадненні бакоў пакінуў магілёўскі клубАйвазян покинул «Днепр».
У жніўні 2019 года беспаспяхова праходзіў прагляд у гродзенскім «Нёмане»Армянский форвард Айвазян не подошел "Неману", і неўзабаве перайшоў у «Ерэван», дзе гуляў да канца года. У жніўні 2020 года далучыўся да «Севана» з другога дывізіёна Арменіі, а ў лютым 2021 года перайшоў у «Ван», дзе гуляў да канца сезона 2020/21, пасля чаго завяршыў кар’еру.
Міжнародная кар’ера Выступаў за юнацкія і моладзевыя зборныя Арменіі розных узростаў.
Дасягненні Срэбраны прызёр чэмпіянату Арменіі: 2015/16 Бронзавы прызёр чэмпіянату Арменіі: 2014/15, 2016/17 Уладальнік Кубка Арменіі (3): 2013, 2014, 2017
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Арменіі Катэгорыя:Ігракі ФК Пюнік-3 Катэгорыя:Ігракі ФК Пюнік-2 Катэгорыя:Ігракі ФК Пюнік Катэгорыя:Ігракі ФК Шырак Катэгорыя:Ігракі ФК Вэнтспілс Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро Магілёў Катэгорыя:Ігракі ФК Ерэван Катэгорыя:Ігракі ФК Севан Катэгорыя:Ігракі ФК Ван (Арменія)