Этэльстанаў Псалтыр, ці Псалтыр Этэльстана () — англасаксонскі ілюмінаваны рукапіс, створаны ў пачатку IX стагоддзя. У цяперашні час захоўваецца ў Котанаўскай калекцыі Брытанскай бібліятэкіAthelstan Psalter online .
Гісторыя
Рукапіс быў створаны на паўночным усходзе Францыі ў IX стагоддзі, а ў X стагоддзі быў дастаўлены ў Англію, дзе, верагодна, трапіў да Этэльстана, караля Уэсекса і Англіі ў 924—939. Пазней гэты Псалтыр стаў уласнасцю сэра Роберта Котана, які дадаў франтыспіс рукапісу, складзены з нарэзкі з Трэбніка , герцагіні Бургундыі, і таго, што, магчыма, было часасловам.
У кастрычніку 1731 года Псалтыр пацярпеў пры пажары ў ў Вэстмінстэры, у якім некалькі іншых рукапісаў былі цалкам знішчаныя. Знешнія краі старонак былі абпаленыя, а сам пергамент пакарабаціўся ад полымя.
Крыніцы
Спасылкі
Athelstan Psalter online
Катэгорыя:Псалтыры Катэгорыя:Ілюмінаваныя рукапісы Катэгорыя:Творы IX стагоддзя Катэгорыя:Кнігі IX стагоддзя Катэгорыя:Котанаўская бібліятэка