Прыха́бы (, ) — вёска ў Сенненскім раёне Віцебскай вобласці, у вярхоўях ракі Адроў. Уваходзіць у склад Какоўчынскага сельсавета.

Гісторыя У пачатку XV стагоддзя належалі князю Канстанціну Бабічу, сыну Івана Бабы, нашчадкі Канстанціна ад маёнтка зваліся князямі Прыхабскімі.

Упершыню Прыхабы згадваюцца каля 1442 года ў прывілеі ад імя Казіміра Ягелончыка выдадзеным ваяводам віленскім Даўгірдам, паводле якога Прыхабскі маёнтак перадаваўся князю Фёдару АдзінцовічуLietuvos Metrika. Knyga Nr. 3 (1440 - 1498). Vilnius, 1998. С. 26..

Пазней Прыхабы былі вернуты Канстанціну Бабічу.

Спасылкі

Катэгорыя:Какоўчынскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Сенненскага раёна