Цазін (, ) — горад у Босніі і Герцагавіне, размешчаны ў паўночна-заходняй частцы краіны на скрыжаванні шляхоў, якія вядуць з Біхача праз Веліку-Кладушу ў суседнюю Рэспубліку Харватыю, і далей як у Заходнюю Еўропу, так і кірункам на Ракавіцу-Грабавац да Адрыятычнага мора. У паўднёва-ўсходнім кірунку ад Цазіна праз Босанску-Крупу мусяць рухацца да Баня-Лукі, Тузлы, далей да Сербіі. Разам з навакольнымі паселішчамі ўтварае абшчыну Град Цазін ().
Гісторыя Ваколiцы Цазіна былі населены яшчэ ў дагістарычны час. На розных археалагічных пляцоўках знойдзены рэшткі прадметаў з касці, каменя, гліны, медзі.
Другая сусветная вайна У канцы ліпеня і пачатку жніўня 1941 года, з сёлаў каля Цазіна сотні праваслаўных сербаў, якія традыцыйна не былі шматлікімі ў гэтай частцы Босанскай Краіны, былі знішчаны ўсташамі, пераважна з мясцовых мусульманаў. thumb|left|Цвярдыня Астрожац у н.п. Астрожац на Уні Града Цазіна Іcнуе легенда, што менавiта падчас візіта ў Цазін, у час існавання так званай Біхацкай рэспублікі, Ціта выкрыў сваю асобу. Гэта нібыта адбылося ў 1942 годзе, калі падчас сустрэчы з мясцовымі кіраўнікамі Народна-вызваленчай барацьбы, Ціта давёў, што ён харват па паходжанні, слесар па прафесіі, Ёсіп Броз. Замак Астрожац ў той час зрабіўся штабам Біхацкай рэспублікі.
Насельніцтва Паводле перапісу насельніцтва 2013 года колькасць насельніцтва ў населеным пункце Цазін складала 14,387 чалавек, ва ўсёй гарадской абшчыне — 69,411 чалавекПопис становништва, домаћинстава и станова у Босни и Херцеговини 2013 на територији Републике Српске — Прелиминарни резултати, Републички завод за статистику, Бања Лука, 2013. .
Склад насельніцтва ў межах сёння існуючай тэрыторыі абшчыны Цазін:
2013 Баснійцы — 63 463 (95.94 %) Харваты — 320 (0.484 %) Сербы — 29 (0.044 %) Іншыя — 2 337 (3.533 %)
1991 Мусульмане — 61 693 (97.29 %) Сербы — 778 (1.227 %) Харваты — 139 (0.219 %) Югаславы — 430 (0.678 %) Іншыя — 369 (0.582 %)
1981 Мусульмане — 55 401 (97.01 %) Сербы — 826 (1.446 %) Харваты — 122 (0.214 %) Югаславы — 575 (1,007 %) Іншыя — 116 (0.203 %)
Гаспадарка Аснову эканомікі края складае сельская гаспадарка. І выключнае месца тут належыць малочна-таварнаму кірунку. Абшчына сярод лідараў у краіне па аб’ёмах сырога кароўега малака. Акрамя малочнай вытворчасці значнае месца займае вырошчванне садавіны і гародніны ды іх перапрацоўка. Таксама маюць значэнне пасевы тэхнiчнай раслiннай сыравiны, нарыхтоўка лекавых раслін і лясных дароў.
Вынікам Баснійскай вайны зрабілася значнае знішчэнне эканамічнага патэнцыялу. І дасюль тут налічваецца болей за сем тысяч незанятых працаздольных асоб, пры значным ўдзелу «шэрай» эканомікі.
Катэгорыя:Гарады Федэрацыі Босніі і Герцагавіны