Джордж Канінг (; , Лондан — ) — дзяржаўны дзеяч Вялікабрытаніі, дыпламат. 23-і прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі. Належаў да партыі Торы.

Скончыў Оксфардскі ўніверсітэт (1791). 3 1793 член парламента. У 1796—1799 памочнік міністра замежных спраў у кабінеце У. Піта Малодшага. У 1807—1809 міністр замежных спраў. Праводзіў курс на фінансавую і ваенную дапамогу Іспаніі ў вызвольнай вайне з Напалеонам I. У 1814—1816 пасол у Партугаліі. Лідар партыі торы. 3 1822 член кабінета Р. Б. Ліверпула і міністр замежных спраў. Садзейнічаў прызнанню брытанскім урадам незалежнасці былых іспанскіх калоній у Паўднёвай Амерыцы, выступаў за аўтаномію Грэцыі. Змагаўся за ўмацаванне брытанскай гегемоніі ў Еўропе ў процівагу палітыцы краін Свяшчэннага саюза.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Вялікабрытаніі