Тургенеўка () — вёска ў Баяндаеўскім раёне Іркуцкай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр муніцыпальнага ўтварэння «Тургенеўка». Знаходзіцца прыкладна за 12 км на ўсход ад раённага цэнтра.
Насельніцтва Па дадзеных Усерасійскага перапісу, у 2010 годзе ў вёсцы пражывала 505 чалавек (251 мужчына і 254 жанчын). Населены пункт заснаваны перасяленцамі з Беларусі, аднак у перапісах насельніцтва большасць беларусаў паказваюць сваю нацыянальнасць як рускія. Некалькі дзясяткаў чалавек ведаюць беларускую мову і прытрымліваюцца беларускіх традыцыйВёска Тургенеўка, Баяндаеўскага раёна Іркуцкай вобласці.
Гісторыя Вёска была заснавана ў 1909 годзе перасяленцамі з Пружанскага павета Гродзенскай губерні. З 1909 па 1911 пасельшча называлі Буда, а першыя перасяленцы жылі ў часовых намётах. Вёска аформілася і атрымала назву ў 1911 годзе.
У 2002 годзе ў вёсцы адкрыты гісторыка-этнаграфічны музей, у экспазіцыі якога прадсталены быт беларускіх перасяленцаў у пачатку мінулага стагоддзя.
Катэгорыя:Населеныя пункты Баяндаеўскага раёна Катэгорыя:Населеныя пункты з беларускім насельніцтвам у Расіі