Белая Ганча, Балтайі Анча () — рака на поўдні Літвы, левы прыток Нёмана.
Гідраграфія Даўжыня 29,2 км. Плошча вадазбору 820 км² (у Літве 734 км², у Польшчы 86 км²). Сярэднягадавы расход вады ў вусці каля 5 м³/с.
Пачынаецца з возера Анча ў Лаздзіяйскім раёне Літвы, цячэ на поўдзень, працякае праз Копцева, пасля чаго паварочвае на ўсход і ўпадае ў вадасховішча, створанае ў 1955 годзе. Пасля выцякае з вадасховішча і пры самай мяжы з Беларуссю ўпадае ў Нёман.
Гл. таксама Чорная Ганча
Зноскі
Спасылкі
Катэгорыя:Прытокі Нёмана Катэгорыя:Рэкі Літвы