Цімафей Лукашэвіч (нар. ) — беларускі футбаліст, паўабаронца мінскага «Трактара».

Клубная кар’ера З 2015 года пачаў выступаць за дубль мінскага «Дынама» і на наступны год трывала замацаваўся ў яго складзе. У студзені 2017 года падоўжыў кантракт з «Дынама», а ў сакавіку быў аддадзены ў арэнду ў першалігавы «Прамень». Неўзабаве замацаваўся ў аснове, і першапачаткова разлічаная на паўгады арэнда была падоўжана на ўвесь сезон. Па выніках сезона дапамог «Промню» выйсці ў Вышэйшую лігу.

У студзені 2018 года, пакінуўшы «Дынама», падпісаў паўнавартасны кантракт з «Промнем». Пачынаў сезон 2018 у стартавым складзе, з верасня з-за траўмы страціў месца на полі.

У пачатку 2019 года ў сувязі з пераездам «Промня» ў Магілёў і аб’яднаннем з мясцовым «Дняпром» стаў іграком аб’яднанай каманды, якая атрымала назву «Дняпро». У жніўні 2019 года на правах арэнды далучыўся да мікашэвіцкага «Граніта», дзе часцей выхадзіў на замену. Па заканчэнні сезона 2019 пакінуў магілёўскі клуб.

У лютым 2021 года далучыўся да рагачоўскага «Макслайна». Па выніках сезона 2021 дапамог камандзе выйсці ў Першую лігу. У лютым 2022 года падоўжыў пагадненне з рагачоўскім клубам. Пачынаў сезон 2022 у стартавым складзе каманды, з лета стаў часцей выхадзіць на замену. У лютым 2023 года стала вядома, што абаронца застаецца ў «Макслайне» (які пераехаў у Віцебск) на сезон 2023, аднак на полі не з’яўляўся.

У ліпені 2023 года перайшоў у мінскі «Трактар».

Міжнародная кар’ера 26 сакавіка 2017 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме ў таварыскім матчы супраць Латвіі (3:4). У гэтай сустрэчы паспеў адзначыцца дублем.

Дасягненні Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2017

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2015 (2) дубль Дынама 4 0 2016 дубль Дынама 27 3 2017 Д2 Прамень 29 3 2018 Д1 Прамень 15 0 2019 (1) Д1 Дняпро 8 0 2019 (2) Д2 Граніт 10 0 2021 Д3 Макслайн 9 3 2022 Д2 Макслайн 21 1 2023 (1) Д2 Макслайн 0 0 2023 (2) Д2 Макслайн 14 2

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Прамень Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро Магілёў Катэгорыя:Ігракі ФК Граніт Мікашэвічы Катэгорыя:Ігракі ФК Макслайн Катэгорыя:Ігракі ФК Трактар Мінск