Пералёўка, канал Пералёўка — рака ў Веткаўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Беседзь (басейн Дняпра). Даўжыня ракі 12,4 кмАгульная характарыстыка рачной сеткі Гомельскай вобласці / Даведнік «Водныя аб'екты Рэспублікі Беларусь» . Пачынаецца на поўнач ад вёскі Стаўбунскае Будзішча, упадае ў старарэчча Беседзі на заходняй ускраіне аграгарадка Малыя Нямкі. Рэчышча каналізаванае. На рацэ каля вёскі Пералёўка плаціна і сажалка.

Літаратура

Катэгорыя:Прытокі Беседзі Катэгорыя:Рэкі Веткаўскага раёна