Бухга́лтар, бухга́лтарка — спецыяліст па бухгалтарскай справе, які вядзе грашовую і камерцыйную справаздачнасць дзеля забеспячэння яе дакладнасці і адпаведнасці існым правілам. Яго праца ўлучае: параду, ладжанне і ўсталяванне нагляду за каштарысам і рахункамі; падрыхтоўку і засведчанне грашовых справаздачаў для прадстаўлення кіраўніцтву і акцыянерам; падрыхтоўку падатковай справаздачы, парады ў сплаце падаткаў і аспрэчванне позваў падатковых службоўцаў; прадказанне прыбытку і складанне справаздачы аб каштарысе; грашовае расследаванне спраў аб махлярстве, неплацежаздольнасці і разарэнні; праверку рахункаводства; даследаванне і парады кіраўніцтву аб грашовай выніковасці, удзеле ў акцыянерным капітале, збыце і новых вырабах; распрацоўку і нагляд за парадкам вызначэння сабекошту вырабаў і паслугаў.

Літаратура Шаўлюкоў, А. П. Асновы рахунказнаўства: вучэб. дапам. / А. П. Шаўлюкоў. — Гомель: Бел. гандлѐва-экан. ун-т спажыв. каап., 2011. — 404 с. Рахунказнаўства і рахункаводства арганізацыі. Практыкум: вучэбны дапаможнік / А. П. Шаўлюкоў, Т. Ф. Герцава, М. Г. Смірноў; пад агул. рэд. д-ра экан. навук, прафесара А. П. Шаўлюкова. — Гомель: установа адукацыі «Беларускі гандлѐва-эканамічны ўніверсітэт спажывецкай кааперацыі», 2012. — 160 с. ISBN 978-985-461-879-1 Вера Хомичевская. 1С:Предприятие 8.0. Управление производственным предприятием. Ведение бухгалтерского учёта. Самоучитель. БХВ-Петербург, 2006. Стр 77

Катэгорыя:Прафесіі Катэгорыя:Фінансісты Катэгорыя:Фінансавыя паслугі Катэгорыя:Бухгалтарскі ўлік