Аляксандр Васільевіч Красікаў (1907—1943) — капітан Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).

Біяграфія Аляксандр Красікаў нарадзіўся 21 жніўня 1907 года ў вёсцы Красны Яр (цяпер — Ардынскі раён Новасібірскай вобласці). Пасля заканчэння сямі класаў школы працаваў у лесаўпарадкавальнай рабочай партыі. У 1929 годзе Красікаў быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. У 1937 годзе ён скончыў Харкаўскую пагранічную школу НКУС СССР. Са снежня 1941 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. У 1942 годзе Красікаў скончыў спецыяльны курс Ваеннай акадэміі імя Фрунзе. Да верасня 1943 года гвардыі капітан Аляксандр Красікаў быў начальнікам штаба 62-га гвардзейскага кавалерыйскага палка 16-й гвардзейскай кавалерыйскай дывізіі 7-га гвардзейскага кавалерыйскага корпуса 61-й арміі Цэнтральнага фронту. Вызначыўся падчас вызвалення Украінскай ССР.

19 верасня 1943 года галаўны атрад палка на чале з Красікавым паспяхова разведаў брод праз раку Сноў і, пераправіўшыся праз яе, без страт са свайго боку вызваліў сяло Клачкова Чарнігаўскага раёна Чарнігаўскай вобласці Украінскай ССР, нанесшы ворагу вялікія страты ў жывой сіле і баявой тэхніцы. У ноч з 27 на 28 верасня 1943 года полк Красікава паспяхова пераправіўся праз Днепр у раёне вёскі Ніўкі Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Беларускай ССР і захапіў плацдарм на яго заходнім беразе. 8 снежня 1943 года Красікаў загінуў у баю. Пахаваны ў горадзе Рэчыца Гомельскай вобласці Беларусі.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 студзеня 1944 года за «ўзорнае выкананне баявога задання камандавання ў барацьбе з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» гвардыі капітан Аляксандр Красікаў пасмяротна быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза. Таксама быў узнагароджаны ордэнамі Леніна і Чырвонага СцягаУказ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза генералам, офицерскому, сержантскому и рядовому составу Красной Армии» от 15 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 23 января (№ 4 (264)). — С. 1..

У гонар Красікава названая вуліца ў Рэчыцы і усталяваны бюст у Ардынскім.

Літаратура

Ахмадиев Т. Х. Башкирская гвардейская кавалерийская. — Уфа, 1999. Звёзды доблести ратной. — Новосибирск: Новосибирское ен. изд., 1986. Навечно в сердце народном. — 3-е изд., доп. и испр. — Минск, 1984. Новосибирцы — Герои Отечества. — Новосибирск, 2010. Слава башкирских конников. — Уфа: Китап, 2005.

Катэгорыя:Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Удзельнікі бітвы за Дняпро Катэгорыя:Нарадзіліся ў Новасібірскай вобласці Катэгорыя:Капітаны СССР