Аляксей Бутарэвіч (нар. , ) — беларускі футбаліст, паўабаронца жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ».

Клубная кар’ера Выхаванец лідскай ДЮСШ, у юнацкім узросце далучыўся да гродзенскага «Нёмана», дзе выступаў за дубль. У пачатку 2016 года далучыўся да клуба Першай лігі «Смалявічы-СТІ», аднак ужо ў маі пакінуў яго, каб адправіцца служыць ва Узброеныя Сілы.

У пачатку 2018 года, вярнуўшыся з арміі, трэніраваўся з «Лідай», але неўзабаве далучыўся да мінскага «Тарпеда» і падпісаў з ім кантракт. Хутка замацаваўся ў стартавым складзе мінчан, з ліпеня стаў пераважна заставацца на лаўцы запасных, у кастрычніку вярнуў месца ў аснове. У сезоне 2019 выхадзіў на поле нерэгулярна.

У ліпені 2019 года перайшоў у «Смалявічы». У складзе смалявіцкай каманды стаў чаргаваць выхады ў стартавым складзе і на замену. У студзені 2020 года падоўжыў кантракт са «Смалявічамі». У сезоне 2020 замацаваўся ў стартавым складзе каманды ў Вышэйшай лізе.

У ліпені 2020 года пакінуў «Смалявічы» і неўзабаве папоўніў склад мінскага «Дынама», дзе стаў часцей заставацца на лаўцы запасных, зрэдку выходзячы на поле. У сакавіку 2021 года быў аддадзены ў арэнду «Слуцку», у ліпені арэнда была падоўжана да канца сезона 2021. У слуцкай камандзе быў трывалым іграком асновы. У снежні 2021 года па заканчэнні арэнды пакінуў «Слуцк».

У студзені 2022 года падоўжыў кантракт з «Дынама». У пачатку сезона 2022 з’яўляўся на полі, але неўзабаве страціў месца ў складзе. У ліпені 2022 года пакінуў сталічны клуб і хутка стаў іграком валгаградскага «Ротара». Пакінуў валгаградскі клуб па заканчэнні кантракта ў чэрвені 2023 года.

У ліпені 2023 года далучыўся да санкт-пецярбургскага «Зеніта-2». Пакінуў клуб у снежні 2023 года.

У студзені 2024 года падпісаў кантракт з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ».

Міжнародная кар’ера У кастрычніку 2015 года выступаў за юніёрскую зборную Беларусі да 19 гадоў у адборачным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

5 чэрвеня 2018 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у таварыскім матчы супраць Албаніі (2:3).

Дасягненні Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2024

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2013 дубль Нёман 1 0 2014 дубль Нёман 2 0 2015 дубль Нёман 14 0 2016 (1) Д2 Смалявічы-СТІ 4 0 2018 Д1 Тарпеда 20 0 2019 (1) Д1 Тарпеда 8 0 2019 (2) Д2 Смалявічы 13 1 2020 (1) Д1 Смалявічы 15 1 2020 (2) Д1 Дынама 4 0 2021 Д1 Слуцк 25 5 2022 (1) Д1 Дынама 3 0 2022/23 Д3 Ротар 28 1 2023/24 (1) Д3 Зеніт-2 16 0

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Нёман Гродна Катэгорыя:Ігракі ФК Смалявічы Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Слуцк Катэгорыя:Ігракі ФК Ротар Валгаград Катэгорыя:Ігракі ФК Зеніт-2 Санкт-Пецярбург Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ