Мо́мант іне́рцыі – скалярная фізічная велічыня, якая характарызуе інертнасць цела ў вярчальным руху. Цела з большым момантам інерцыі больш марудна змяняе хуткасць свайго вярчэння пад адным і тым жа ўздзеяннем. thumb|250px|Восевыя моманты інерцыі некаторых целаў

Паняцце моманту інерцыі для вярчальнага руху падобна да паняцця масы для паступальнага руху.

Момант інерцыі матэрыяльнага пункта вызначаецца наступным чынам:

,

дзе m – маса пункта, r – яго адлегласць ад восі вярчэння.

Для сістэмы, якая складаецца з мноства матэрыяльных пунктаў, момант інерцыі вызначаецца як сума момантаў інерцыі ўсіх яе пунктаў:

Для суцэльнага цела момант інерцыі вызначаецца як аб'ёмны інтэграл:

,

дзе – шчыльнасць цела.

Гл. таксама Рух цвёрдага цела Супраціўленне матэрыялаў Тэарэма Штэйнера Моманты інэрцыі некаторых целаў Палярны момант інэрцыі

Спасылкі

Катэгорыя:Фізічныя велічыні Катэгорыя:Класічная механіка