Гало́вец — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, у басейне ракі Палата. Знаходзіцца за 26 км у напрамку на паўночны ўсход ад горада Полацк, за 2,5 км на паўночны ўсход ад вёскі Кулькі.

Плошча паверхні возера 0,3 (0,28Иванов-Смоленский В. Г. Все озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Т. 2.) км². Даўжыня 0,8 км, найбольшая шырыня 0,4 км. Даўжыня берагавой лініі 4,88 (4,9) км. Берагі возера нізкія, месцамі забалочаныя. У паўночнай частцы возера злучаецца пратокай з возерам Чарвятка. На поўдні выцякае ручай у раку Сосніца (прыток Палаты).

У возеры водзяцца шчупак, акунь, лешч, плотка, лінь і іншыя віды рыб.

Літаратура

Ліст карты N-35-23. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1986 г.

Спасылкі Иванов-Смоленский В. Г. Все озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Т. 2.

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Полацкага раёна