Вах () — рака ў Азіяцкай частцы Расіі, у Ханты-Мансійскай аўтаномнай акрузе, правы прыток ракі Об.

Даўжыня ракі 964 км. Плошча вадазбору 76 700 км². Сярэдні расход вады ў вусці 665 м³/с. Сярэдні аб’ём сцёку 20,988 км³/год. Выток ракі знаходзіцца ў Верхне-Сымскім балоце на Вах-Кецкім узвышшы на вышыні 170 м. Працякае ў напрамку з усходу на захад па Заходне-Сібірскай раўніне (па Сярэднеобскай і Вахскай нізінам). Упадае ў Об за 1730 км ад яе вусця. Агульнае падзенне ракі складае 135 м. Даліна ракі трапецападобная. Шырыня даліны ад 0,5 (у вярхоўі) да 8—10 км. Схілы даліны маюць вышыню 10—15 (месцамі да 40) м. Пойма Ваха двухбаковая, са шматлікімі старычнымі азёрамі і звілістымі пратокамі. Жыўленне ракі пераважна снегавое. Рэчышча звілістае, шырынёй ад 10—15 да 600 м.

Рака мае 405 прытокаў даўжынёй больш за 10 км. Асноўныя прытокі: Кулынігол, Сабун, Калек’ёган (правыя), Мёгтыг’ёган (левы). Рака суднаходная на адлегласці 432 км ад вусця. На рацэ знаходзяцца горад Ізлучынск, пасёлкі Вахск, Лар’як.

У 2014 годзе адкрыты новы мост праз раку, частка Паўночнай шыротнай магістраліЕдиный официальный сайт государственных органов Ханты-Мансийского автономного округа — Югры.

Літаратура

Спасылкі Река Вах // Государственный водный реестр РФ Сурков В. В. Вах // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» Тайна реки Вах // Государственная библиотека Югры

Катэгорыя:Рэкі Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругі — Югра Катэгорыя:Прытокі Обі