Іва́на Баке́ра Масі́ас (; нар. , , Іспанія) — каталонская актрыса, найбольш вядомая роллю Афеліі ў фільме «Лабірынт фаўна» (2006).
Біяграфія Івана Бакера, дачка Івана Бакера і Джуліі Масіас, нарадзілася 11 чэрвеня 1994 года ў горадзе Барселона. Івана атрымала адукацыю ў , дзе паглыблена вывучала англійскую мову, у выніку чаго яна свабодна валодае трымя мовамі: англійскай, іспанскай і каталонскай. Івана скончыла навучанне ў 2012 годзе.
На пачатку сваёй кінакар’еры Івана Бакера выканала некалькі другарадных роляў у кіно. Самая вялікая роля была ў фільме «Крохкасць» (2005), дзе яна знялася разам з Калістай Флокхарт і Рычардам Роксбургам.
Ва ўзросце 11 год Івана Бакера зыграла ролю Афеліі ў фільме Гільерма дэль Тора «Лабірынт фаўна». За гэту ролю Івана была ўзнагароджана шасцю кінапрэміямі і атрымала станоўчыя водгукі крытыкаў. Бакера была адабрана з прыблізна 1000 дзяцей, якія праслухоўваліся на ролю ў фільме «Лабірынт фаўна», і дзеля яе ўдзелу Гільерма дэль Тора нават перапісаў пад яе сцэнарый, паводле якога Афеліі павінна было быць 8 год.
Наступным фільмам Іваны Бакера стала «Жонка анархіста» (2008). Дзеянне фільма зноў адбывалася ў часы Грамадзянскай вайны ў Іспаніі. Івана зыграла другарадную ролю Паломы, 15-гадовай дзяўчынкі.
Фільмаграфія
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Дзеці-акцёры Іспаніі Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Сатурн»