Раман Бурэц (нар. , ) — беларускі футбаліст, нападнік клуба «Аўтазаводзец-Трактар» з Мінска.
Клубная кар’ера Пачынаў займацца футболам у СДЮШАР мінскага «Дынама», пазней гуляў за юнацкія каманды «Мінска». Пасля далучыўся да РЦАП-БДУ і ў 2014 годзе дэбютаваў у складзе дарослай каманды «Зорка-БДУ» ў Першай лізе. У сезоне 2015 замацаваўся ў асноўным складзе каманды. У другой палове сезона 2016 не гуляў з-за траўмы.
У студзені 2018 года прыбыў на прагляд у «Смалявічы» і ў лютым быў арандаваны клубам да канца сезона. У жніўні 2018 года перабраўся ў мікашэвіцкі «Граніт». Па заканчэнні сезона 2018 пакінуў мікашэвіцкі клуб.
У ліпені 2019 года далучыўся да другалігавай «Узды». У красавіку 2020 года стаў іграком рагачоўскага «Дняпра», на наступны год дапамог камандзе, якая змяніла назву на «Макслайн», выйсці ў Першую лігу. У лютым 2022 года падоўжыў кантракт з рагачоўскім клубам. У сезоне 2022 быў іграком стартавага складу і разам з «Макслайнам» выйшаў у Вышэйшую лігу, куды клуб, аднак, не быў дапушчаны.
У лютым 2023 года быў на праглядзе ў клубе з Кыргызстана, але ў выніку застаўся ў «Макслайне», які пераехаў у Віцебск. У ліпені 2023 года пакінуў «Макслайн» і неўзавабаве далучыўся да мінскага «Трактара».
У лютым 2024 года стаў іграком гомельскага «Паперпрама». Аднак ужо ў красавіку, так і не выйшаўшы на поле ў афіцыйных матчах, пакінуў «Паперпрам» і вярнуўся ў сталічную каманду, якая змяніла назву на «Аўтазаводзец-Трактар».
Міжнародная кар’ера У кастрычніку 2013 года выступаў за юнацкую зборную Беларусі да 17 гадоў у адборачным раўндзе чэмпіянату Еўропы, а ў студзені 2014 года — на Кубку развіцця ў Мінску.
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2014 Д2 Зорка-БДУ 18 0 2015 Д2 Зорка-БДУ 18 1 2016 Д2 Зорка-БДУ 13 1 2017 Д2 Энергетык-БДУ 22 1 2018 (1) Д1 Смалявічы 11 0 2018 (2) Д2 Граніт 13 2 2019 (2) Д3 Узда 13 2 2020 Д3 Дняпро 13 1 2021 Д3 Макслайн 18 10 2022 Д2 Макслайн 22 2 2023 (1) Д2 Макслайн 9 0 2023 (2) Д3 Трактар 11 1 2024 (пач.) Д2 Паперпрам 0 0
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Энергетык-БДУ Катэгорыя:Ігракі ФК Смалявічы Катэгорыя:Ігракі ФК Граніт Мікашэвічы Катэгорыя:Ігракі ФК Узда Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро Рагачоў Катэгорыя:Ігракі ФК Макслайн Катэгорыя:Ігракі ФК Трактар Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Паперпрам Гомель