Абкла́д — дэкаратыўная аздоба пераплёту рукапісных і друкаваных кніг ці абразоў.

Найчасцей абклад рабілі з пазалочанай медзі або серабра, арнаментавалі чаканкай, філігранню, чарненнем, эмалямі, упрыгожвалі каштоўнымі камянямі. Існавалі абклады таксама з дрэва, мастацкіх тканін, якія закрывалі адзенне, галаўныя ўборы (такія абклады называюцца «шата»), радзей — фон на абразах.

На Беларусі значнымі мастацкімі цэнтрамі, дзе ствараліся абклады, былі Вільня, Магілёў, Мінск, Пінск, Слуцк і інш. Іх рабілі беларускія майстры Максім Сямёнаў (Куцень), Фёдар Мікулаеў і іншыя, якія працавалі ў Залатой і Сярэбранай палатах Маскоўскага Крамля.

Кніжны абклад

Узнікненне кніжных абкладаў са слановай косці адносяць да VII—VIII стст., металічных — да IX—X стст.

Вядомыя раскошныя абклады кніг з выкарыстаннем металічных дэталяў з золата або срэбра, каштоўных камянёў, слановай косці, часцей у дадатак да больш звычайных матэрыялаў для вокладак, такіх, як скура, аксаміт ці іншая тканіна.

Абклад іконы

Абклад — дэкаратыўная аздоба абразоў.

Найчасцей абклад рабілі з пазалочанай медзі або серабра, арнаментавалі чаканкай, філігранню, чарненнем, эмалямі, упрыгожвалі каштоўнымі камянямі. Існавалі абклады таксама з дрэва, мастацкіх тканін, якія закрывалі адзенне, галаўныя ўборы (такія абклады называюцца «шата»), радзей — фон на абразах.

Крыніцы

Літаратура

Лазука Б. А. Слоўнік тэрмінаў: Архітэктура, выяўл. і дэкаратыўн.-прыклад. мастацтва: Дапам. для вучняў. — Мн.: Беларусь, 2001. — 158 с.

Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Беларусі XII—XVIII стагоддзяў / Скл. Н. Ф. Высоцкая. — Мінск: Беларусь, 1984. — 236 с.: ил. — 30 000 экз. Абкла́д // Оклад // Краткий словарь терминов изобразительного искусства / Под. общ. редакцией Г. Г. Обухова — М.: Советский художник, 1961. — С. 108. — 192 с. — 15 000 экз.

Катэгорыя:Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва