Вэ́ксаль (ад — абмен) — дакумент, які ўяўляе сабой пісьмовае абавязальніцтва даўцы вэксаля заплаціць трымальніку вэксаля адпаведную грашовую суму ў вызначаны час.
Форма вэксаля зацверджаная законам. Вэксаль павінен мець наступныя рэквізіты: Найменне «Вэксаль», уключанае ў тэкст дакументу Імя, рэквізіты даўцы Імя, рэквізіты трымальніка Сума абавязальніцтва Тэрмін выканання абавязальніцтва Месца выканання абавязальніцтва Дата і месца складання вэксалю Подпіс даўцы вэксалю
Існуе 2 віды вэксаляў: Просты вэксаль Пераводны вэксаль (тратта)
Па пераводным вэксалі плацельшчыкам з'яўляецца не даўца, а трэцяя асоба — акцэптант (звычайна такім выступляе Банк). Акцэптант прымае на сябе безумоўны абавязак заплаціць, ажыццяўляючы акцэпт. Да таго моманту ён не з'яўляецца абавязаным. Па сутнасці, пераводны вэксаль — пісьмовае паручэнне даўцы банку выплаціць трымальніку вэксаля азначаную суму ў азначаны тэрмін.
Да вэксалю адносяць таксама камбіё альбо камбій.
Катэгорыя:Каштоўныя паперы