Вуліца Сядых — вуліца ў Першамайскім раёне Мінска. Названа ў гонар В. Я. СядыхВасилий Яковлевич Седых// Vulica.by. Пачынаецца ад скрыжавання вул. Лагойскі тракт і Гамарніка і ідзе ўздоўж Сляпянскага вадасховішча да месца, дзе вул. Кедышкі пераходзіць у вул. Карбышава. Уся забудова адносіцца да цотнага боку вуліцы, на няцотным знаходзяцца парк і вадасховішча. Разам з вул. Каліноўскага ўтварае спальны мікрараён.

Славутасці і сацыяльна-значныя аб’екты вуліцы

трамвайнае дэпо стыхійны мінірынак у пачатку вуліцы беларускамоўная гімназія № 9 (д. 10) Сляпянскае вадасховішча Полацкі парк Аддзяленне Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Першамайскім раёне (д. 14) Мінскае дзяржаўнае гарадское вучылішча алімпійскага рэзерву (д. 42) СШ № 114Средняя школа № 114 // Map.by (д.66)

Спасылкі

Катэгорыя:Першамайскі раён (Мінск)