Задро́ўеўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Аршанскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Задроўе.

Гісторыя Утвораны 16 ліпеня 1954 года як Сальніцкі сельсавет у складзе Коханаўскага раёна Віцебскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Гальцаўскага і Роска-Сялецкага сельсаветаў. Цэнтр — вёска Сальнікі. З 17 снежня 1956 года сельсавет у складзе Аршанскага раёна, з 25 снежня 1962 года — у складзе Талачынскага раёна. 18 сакавіка 1963 года да сельсавета далучана тэрыторыя Тумініцкага сельсаветаРашэнне выканкома Віцебскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 18 сакавіка 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 18 (1018).. З 12 лютага 1965 года сельсавет у складзе 15 населеных пунктаў (Барэйшава, Дзятлава, Дубавое, Жалезнякі, Задроўе, Забалацце, Зайцава, Засеклі, Лісуны, Мезенава, Пагост, Пагосцік, Панізоўе, раз’езд Пагост і Роскі Сялец) у Аршанскім раёне, а астатнія 9 населеных пунктаў сельсавета (Белаброддзе, Замошша, Кісялі, Круханавічы, Нагаўкі, Рамашкава, Сальнікі, Старынкі і Уладыкі) увайшлі ў склад Коханаўскага пассаветаРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 лютага 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090).. 11 верасня 1965 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Задроўе, сельсавет перайменаваны ў ЗадроўеўскіРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 верасня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 35 (1115).. У 1972 годзе ў склад Першамайскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (вёскі Дзятлава, Лісуны і Мезенава), у склад сельсавета з Малотынскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Дроздава, Казлова, Рагазіна і Хлусава)Рашэнні выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 снежня 1971 г. і 24 студзеня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Задроўеўскага сельсавета 15 населеных пунктаў.

Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 854 чалавекі, з іх 95,1 % — беларусы, 4,2 % — рускія, 0,7 % — украінцы; паводле перапісу 2019 года — 676 чалавек.

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С. Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Коханаўскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1954 годзе Катэгорыя:Былыя сельсаветы Талачынскага раёна