У механіцы матэрыялаў і канструкцый, брус — мадэль цела, у якога адзін з памераў значна большы за два іншыя. Пры разліках брус замяняюць яго падоўжнай воссю. У будаўнічай механіцы замест тэрміна «брус» у тым жа значэнні часцей выкарыстоўваюць тэрмін стрыжань, які ўваходзіць у склад агульнапрынятага тэрміна «стрыжневыя сістэмы». Да стрыжневых сістэм адносяцца фермы, рамы і многія іншыя. Тэрмін жа «брусчатыя сістэмы» ў літаратуры не выкарыстоўваецца, за выключэннем характарыстыкі зрубнага збудавання (дом з драўляных брусоў ці бярвення). Што тычыцца тэрміна «брус», то ён карэктна выкарыстоўваецца для характарыстыкі піламатэрыялу, які мае прыкладна аднолькавыя памеры папярочнага сячэння.
Па віду дэфармацыі (нагрузкі): стрыжань — брус, які працуе на расцяжэнне-сцісканне, вал — брус, які працуе на кручэнне, бэлька — брус, які працуе на выгіб.
Па геаметрычнай форме: просталінейныя, крывалінейныя.
Па віду папярочнага сячэння: пастаяннага сячэння, пераменнага сячэння, ступеньчатыя.
Па віду нагружэння: плоскія, прасторавыя.
Літаратура
Катэгорыя:Механіка Катэгорыя:Супраціўленне матэрыялаў