Буржуазная дэмакратыя — форма палітычнага ладу, заснаваная на прызнанні прынцыпаў народаўладдзя, свабоды і роўнасці грамадзян пры панаванні буржуазіі. Буржуазная дэмакратыя супрацьпастаўляе сацыялістычнай дэмакратыі, заснаванай на дыктатуры пралетарыяту або агульнанароднай дзяржаве. Такі палітычны лад існаваў у XVII—XIX стагоддзях. Буржуазна-дэмакратычнымі дзяржавамі можна назваць Рэспубліку Злучаных Правінцый (сучасныя Нідэрланды), Францыю (1789—1799 і пасля 1804), ЗША (да пачатку XX стагоддзя) і інш. У XX стагоддзі на змену буржуазна-дэмакратычнага ладу прыйшла ліберальная дэмакратыя.

Галоўныя рысы Буржуазна-дэмакратычная дзяржава вызначаецца па наступных прыкметах: Вяршэнства канстытуцыі і парламента Шматпартыйная сістэма Разнастайнасць формаў уласнасці Укараненне сістэмы падзелу ўладаў Наяўнасць сістэмы дэмакратычных правоў і свабод

Развіццё капіталістычных адносін Усталяванне буржуазна-дэмакратычнай рэспублікі стварала найбольш спрыяльныя палітычныя ўмовы для развіцця капіталістычнага базісу, для ўмацавання і развіцця капіталістычнай уласнасці. Фармальна-юрыдычная роўнасць грамадзян пры буржуазна-парламентарнай сістэме — адна з умоў для таго, каб паўней і мацней дзейнічаў эканамічны прымус буржуазіі, якая канцэнтруе ў сваіх руках вырашальныя сродкі вытворчасці і асноўныя багацці краіны.

Літаратура Краткий политический словарь, «Политиздат», 1989. — С. 144.

Спасылкі Прыкметы ўсіх буржуазна-дэмакратычных рэжымаў Буржуазная дэмакратыя і яе звод. Крытыка Леніным і Сталіным буржуазнай дэмакратыі Буржуазная і пралетарскія дэмакратыі

Катэгорыя:Дэмакратыя