Вязнікі () — горад (з 1778) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Вязнікоўскага раёна Уладзімірскай вобласці. Насельніцтва 41,5 тыс. чалавек (2008). Заснаваны ў 1608 годзе.
Горад размешчаны на правым беразе ракі Клязьма на ўсходняй частцы гарахавецкага адгор'я, за 93 км ад Уладзіміра па аўтамабільнай дарозе М7 «Волга». Стаіць на месцы старажытнарускага горада Яраполча-Залескага.
Адзін з цэнтраў ільняной прамысловасці Расіі. Завод «Освор» (вытворчасць аўтатрактарнага абсталявання, аўтамабільнай светатэхнікі). завод радыёэлектроннай тэхнікі, швейная фабрыка, прадпрыемсты харчовай галіны.
Вядомыя асобы Іван Дыамідавіч Антошкін (1900—1944) — лётчык, Герой Савецкага Саюза (1940). Мікалай Іванавіч Гусеў (1899—1965) — жывапісец, графік і педагог. Аляксандр Васільевіч Дубаў (нар. 1955) — беларускі палітык. Валерый Мікалаевіч Кубасаў (1935—2014) — савецкі касманаўт. Іван Мікалаевіч Макараў (1903—1989) — савецкі дзяржаўны і партыйны дзеяч. Леў Іосіфавіч Максімаў (нар. 1928) — беларускі дыпламат. Ананій Васільевіч Сабашнікаў (1917—2003) — Герой Савецкага Саюза (1944).
Катэгорыя:Гарады Уладзімірскай вобласці