Сапармура́т Атаевіч Нія́заў, Туркменбашы («Бацька туркменскага народа», ; , сяло Кіпчак, Ашхабадская вобласць — , ) — кіраўнік Туркменістана з 1985 па 2006 (у 1985—91 — першы сакратар ЦК КП Туркменіі, з 1990 — прэзідэнт), маршал (2002).

Біяграфія Нарадзіўся 19 лютага 1940 года ў с. Кіпчак Ашхабадскай вобласці.

У 1967 годзе скончыў Ленінградскі політэхнічны інстытут. У 1959—1965 гадах — на прафсаюзнай рабоце. З 1970 года — інструктар, намеснік загадчыка аддзела ЦК Камуністычнай партыі Туркменістана (КПТ). З 1980 года — першы сакратар Ашгабацкага гаркома КПТ, з 1984 года — інструктар аддзела арганізацыйна-партыйнай работы ЦК КПСС. У 1985 годзе — старшыня Савета Міністраў Туркменскай ССР. У 1985—1991 гадах — першы сакратар ЦК КПТ. У студзені—лістападзе 1990 года — старшыня Вярхоўнага Савета, з кастрычніка 1990 года — прэзідэнт Туркменскай ССР. З лістапада 1991 года — Прэзідэнт Рэспублікі Туркменістан, з чэрвеня 1992 года адначасова і кіраўнік Кабінета міністраў. Старшыня Дэмакратычнай партыі Туркменістана. У 1993 годзе парламент Туркменістана прысвоіў яму найменне Туркменбашы (бацька туркменскага народа), а 28 снежня 1999 года прыняў закон, які даў паўнамоцтвы знаходзіцца на пасадзе прэзідэнта краіны без абмежавання тэрміну.

Памёр 21 снежня 2006 года ў Ашгабаце на пасадзе прэзідэнта краіны ва ўзросце 66 гадоў. Пахаваны ў мячэці Туркменбашы Рухы.

Літаратура

Спасылкі Афіцыйная старонка Неафіцыйная старонка Сапармурат Ніязаўу Лентапэдыі Кніга «Рухнама» Сайт «За демократию и права человека в Туркменистане» Спецслужбы против большого взрыва Перекрестные интересы Туркменбаши умер от передозировки

Катэгорыя:Прэзідэнты Туркменістана Катэгорыя:Асобы на банкнотах