Карагі́нскі заліў () — заліў Берынгава мора, каля ўсходняга ўзбярэжжа паўвострава Камчатка, у Камчацкім краі Расіі.
Даўжыня заліва 117 км. Глыбіні 30—60 м. Знаходзіцца паміж паўвостравам Гавена і паўвостравам Азярны (). У цэнтральнай частцы заліва буйны востраў Карагінскі. Берагі Карагінскага заліва абрывістыя, скалістыя. Берагавая лінія ўтварае шмат больш дробных заліваў (Анапка, Уала, Кічыгінскі) і бухт. У заліў упадае вялікая колькасць невялікіх рэк (Карага, Ламуцкая, Хайлюля і інш.). Прылівы вышынёй да 2,4 м. Заліў у зімовы перыяд (са снежня да чэрвеня) пакрыты лёдам.
Літаратура
Спасылкі Большая российская энциклопедия
Катэгорыя:Берынгава мора Катэгорыя:Геаграфія Камчацкага края