Мемарыяльны комплекс «Сардарапа́т» () — скульптурны і архітэктурны комплекс, збудаваны на месцы Сардарапацкай бітвы, які ўшаноўвае перамогу над рэгулярнай турэцкай арміяй армянскімі ўзброенымі фармаваннямі і народным апалчэннем у 1918 годзе.
Размешчаны ў Арменіі, ля сяла Аракс, у 10 км ад горада Армавір. У 1918 годзе Армавір насіў імя Сардарапат, ад якога і атрымала свая назва бітва і, адпаведна, мемарыял. Урачыстае адкрыццё комплексу адбылося ў маі 1968 года і было прымеркавана да святкавання юбілею перамогі армянскага народа ў Сардарапацкай бітве.
Мемарыял быў створаны аўтарскім калектывам дзеячаў культуры і мастацтва Арменіі: архітэктарам Рафаелам Ісраэлянам і скульптарамі Аршамам Шагінянам, Самвелам Манасянам і Ара Аруцюнянам.
Літаратура
Спасылкі
Відэафайлы
Катэгорыя:Мемарыяльныя комплексы