Васіль Рыгоравіч Анці́паў (; —) — вучоны ў галіне дэндралогіі і экалогіі, доктар біялагічных навук (1981), прафесар. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія В. Р. Анціпаў нарадзіўся ў вёсцы Бакачы ( Расіі). У час Вялікай Айчыннай вайны ў 1942 годзе пайшоў у Чырвоную Армію добраахвотнікамСтановление и развитие кафедры ландшафтного проектирования и садово-паркового строительства // Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт . Удзельнічаў у баявых дзеяннях на Волхаўскім, Цэнтральным, 3-м Украінскім і Забайкальскім франтах. Пасля вайны паступіў у Ленінградскі лесатэхнічны інстытут на факультэт гарадскога зялёнага будаўніцтва, які скончыў у 1952 годзе. У 1952—1955 гг.праходзіў навучанне ў аспірантуры, абараніў кандыдацкую дысертацыю. У 1955—1956 гг.працаваў старэйшым інжынерам у інстытуце «Гіпранікель» у горадзе Ленінград. У 1956—1958 гг. старшы навуковы супрацоўнік, загадчык сектарам Батанічнага сада Латвійскай ССР, у 1958—967 гг. — старшы навуковы супрацоўнік Цэнтральнага батанічнага сада Акадэміі навук БССР. У 1967—1971 гг. у Чарнавіцкім дзяржаўным універсітэце, на кафедры батанікі. У 1972—1977 гг. В. Р. Анціпаў у на пасадах старэйшага навуковага супрацоўніка, загадчыка групы дэкаратыўнага садаводства у Беларускім НДІ бульбаводства і плодаагароднінаводства АН БССР у Мінскім раёне. У 1970 годзе абараніў дысертацыю на званне доктара біялагічных навук. З 1977 г. да верасня 2008 г. працаваў у Беларускім тэхналагічным інстытуце імя С. М. Кірава на пасадзе дацэнта, з 1982 г. — прафесара кафедры.

Навуковая дзейнасць В. Р. Анціпаву належаць працы па дэндралогіі, садова-паркаваму мастацтву. Займаўся пытаннямі газаўстойлівасці раслін, інтрадукцыі дрэвавых парод. З’яўляецца аўтарам 2-х выданняў (2000, 2004 гг.) падручніка «Декоративная дендрология», падручнікаў «Устойчивость древесных растений к промышленным газам», «Декоративные кустарники», «Определитель древесных растений». Апублікавана больш за 300 навуковых прац, у тым ліку 10 манаграфій, 12 вучэбна-метадычных дапаможнікаў. Удзельнік ВДНГ СССР і ВДНГ БССР.

Сярод апублікаванага: Памятники природы Белоруссии. — Мн., 1970. Парки Белоруссии. — Мн., 1975. Декоративные кустарники. — Мн. 1977. (разам з Э. У. Ваверавай). Усойчивость древесных растений к промышленным газам. — Мн., 1979. Дендрология: [Учеб. пособие для вузов по спец. 31.12 «Лесн. и садово-парковое хоз-во»] / Л. П. Смоляк, В. Г. Антипов, И. В. Гуняженко. — Мн.: Вышэйшая школа, 1990. — 159, с.; 22 см; ISBN 5-339-00401-5

Узнагароды Медаль «За вызваленне Бялграда» Медаль «За перамогу над Японіяй» Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Літаратура

— С. 105.

Спасылкі Становление и развитие кафедры ландшафтного проектирования и садово-паркового строительства // Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт

Катэгорыя:Біёлагі СССР Катэгорыя:Біёлагі Беларусі Катэгорыя:Эколагі Беларусі Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Дэндролагі Катэгорыя:Аўтары падручнікаў