Ба́еўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Баева.
Гісторыя Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Ляднянскага раёна Аршанскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Баева. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года сельсавет у Ляднянскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Дубровенскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Асташкавічы, сельсавет перайменаваны ў Асташкавіцкі сельсаветУказ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. 25 снежня 1959 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску БаеваРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 25 снежня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 4.. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Аршанскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — у складзе адноўленага Дубровенскага раёна. 24 мая 1968 года перайменаваны ў Баеўскі. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 9 населеных пунктаў.
8 красавіка 2004 года Баеўскі сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Зарубскага сельсаветаРешение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области .
Населеныя пункты 1 студзеня 1947 года — 11. 1 студзеня 1974 года — 9. 8 красавіка 2004 года — 7: Асташкавічы, Баева, Ірвяніца, Казлы, Лапыроўшчына, Панізоўе і Рудашкова.
Крыніцы
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Дубровенскага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Ляднянскага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Аршанскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2004 годзе