Саўтэрская культура, або Культура Саўтэр, , раней таксама называлася манклюзская культура, — еўрапейская археалагічная культура эпохі , якая існавала ў перыяд 8000-7000 гг. да н.э. Назва паходзіць ад месца археалагічных раскопак ля пасёлка Саўтэр-ле-Леманс () у французскім дэпартаменце Лот і Гарона.
Культура займала значную частку заходняй і цэнтральнай Еўропы. Характэрныя артэфакты: геаметрычныя мікраліты, паглыбленні для пальцаў на мікрарубілах. Драўляныя прылады адсутнічаюць. Маюцца сведчанні здзяйснення рытуальных пахаванняў.
Генетычныя сувязі Саўтэрская культура паступова эвалюцыянавала ў тардэнуазскую з тымі ж адметнымі характарыстыкамі, а таксама ў першую вядомую скандынаўскую культуру Маглемозе.
Катэгорыя:Археалагічныя культуры Еўропы Катэгорыя:Археалогія ў Францыі Катэгорыя:Мезаліт Еўропы