Іскандэ́р Сады́кавіч Дау́таў (1923—1943) — кулямётчык 4-га эскадрону 58-га гвардзейскага кавалерыйскага палка 16-й гвардзейскай Чарнігаўскай кавалерыйскай дывізіі, гвардыі радавы, Герой Савецкага Саюза. Узнагароджаны ордэнам Леніна.

Біяграфія Іскандэр Даутаў нарадзіўся 2 верасня 1923 года ў горадзе Іслількуль ў сям’і рабочага. Па нацыянальнасці татарын. У 1927 годзе сям’я Даутавых пераехала з Омскай вобласці ў Петрапаўлаўск. Скончыў сем класаў школы, затым школу ФЗУ пры мясакамбінаце Петрапаўлаўска. У 1940—1942 гадах вучыўся ў Петрапаўлаўскім сельскагаспадарчым тэхнікуме(руск.) . з першакрыніцы 21 сакавіка 2012. Праверана 29 сентября 2008..

У 1942 годзе быў прызваны ў Чырвоную Армію, на франтах Вялікай Айчыннай вайны — з мая 1943 года. 26 верасня 1943 года кулямётчык 4-га эскадрону 58-га гвардзейскага кавалерыйскага палка 16-й гвардзейскай кавалерыйскай дывізіі Іскандэр Даутаў ў ліку першых пераправіўся праз раку Дняпро ля вёскі Ніўкі Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі і, уварваўшыся ў траншэю праціўніка, знішчыў некалькі фашыстаў у рукапашным баі. У адзін з момантаў бою гітлераўцы пасадзілі каля сотні аўтаматчыкаў у лодкі з мэтай зайсці па рацэ ў тыл 4-га эскадрону і не даць магчымасці пераправіцца іншым падраздзяленням 58-га гвардзейскага кавалерыйскага палка. Іскандэр Даутаў адкрыў агонь з кулямёта, усталяванага ля берага Дняпра, і знішчыў дзясяткі гітлераўскіх салдатаў і пашкодзіў некалькі лодак. У перастрэлцы Іскандэр Даутаў загінуў.

Пахаваны ў брацкай магіле вёскі Няданчычы Рыпкынскага раёна Чарнігаўскай вобласці (Украіна).

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 студзеня 1944 года Даутаву Іскандэру Садыкавічу пасмяротна было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза за ўзорнае выкананне баявога задання камандавання ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізмУказ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза генералам, офицерскому, сержантскому и рядовому составу Красной Армии» от 15 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 23 января (№ 4 (264)). — С. 1..

Узнагароды

Медаль «Залатая Зорка» Героя Савецкага Саюза. Ордэн Леніна.

Памяць У горадзе Петрапаўлаўску (Казахстан) усталяваны бюст героя. Яго імем названы прафтэхвучылішча № 26 у Петрапаўлаўску і вуліца ў вёсцы Неданчычы. Ія І. С. Даутава высячэна залатымі літарамі на мемарыяльных дошках разам з імёнамі ўсіх 78-і Герояў Савецкага Саюза 112-й Башкірскай (16-й гвардзейскай Чарнігаўскай) кавалерыйскай дывізіі, усталяваных у Нацыянальным музеі Рэспублікі Башкартастан і ў Музеі 112-й (16-й гвардзейскай) Башкірскай кавалерыйскай дывізіі (г. Уфа).

Спасылкі

Катэгорыя:Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Кавалерысты Вялікай Айчыннай вайны