Амало́н (, ) — рака ў Азіяцкай частцы Расіі, у Рэспубліцы Саха (Якуція), Чукоцкай аўтаномнай акрузе і Магаданскай вобласці, правы прыток ракі Калыма.

Даўжыня ракі 1114 км. Плошча вадазбору 113 000 км². Сярэдні расход вады каля 700 (каля 900) м³/с. Сярэдні аб’ём сцёку 28,405 км³/год. Выток ракі знаходзіцца на Калымскім нагор’і, на схілах Атакайчанскага хрыбта. Басейн ракі знаходзіцца паміж Атакайчанскім і Калымскім хрыбтамі ў зоне вечнай мерзлаты. Да ўпадзення ракі Кегалі Амалон працякае ў вузкай даліне. Ніжэй даліна ракі пашыраецца і рэчышча раздзяляецца на 2 рукавы. Паніжаная частка даліны — забалочаная раўніна з зарастаючымі старыцамі і старычна-тэрмакарставымі азёрамі. Шырыня рэчышча ў сярэднім цячэнні каля 500Водно-болотные угодья Северо-Востока России (Дальневосточный Север РФ) // Водно-болотные угодия России м. У верхнім цячэнні рака перамярзае і ўтвараюцца палонкі і наледзі.

Асноўныя прытокі: Бебекан, Вялікая Аўландзя, Вялікі Эльгенчэн, Малы Эльгенчэн, Карбасчан (правыя); Маланджа, Алой, Алайчан, Кедон (левыя).

Рака суднаходная на адлегласці 384 км ад вусцяРека Омолон // Государственный водный реестр РФ.

Літаратура

Амалон //  — С. 304.

Спасылкі Река Омолон // Государственный водный реестр РФ Омолон // Webgeo — Портал География — Электронная Земля — Eearth Алексеевский Н. И., Магрицкий Д. В. Омолон // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» Водно-болотные угодья Северо-Востока России (Дальневосточный Север РФ) // Водно-болотные угодия России

Катэгорыя:Рэкі Чукоцкай аўтаномнай акругі Катэгорыя:Рэкі Якуціі Катэгорыя:Рэкі Магаданскай вобласці Катэгорыя:Басейн Усходне-Сібірскага мора