Народны фронт — палітычны рух. Народныя франты пачалі паўставаць у 1930-я гады, выступалі супраць фашызма і вайны, у абарону эканамічных інтарэсаў працоўных. У Францыі ў 1936—1938, Іспаніі ў 1936—1939, Чылі ў 1938—1941 дзеялі кіраўніцтвы Народных франтоў. У гады Другой сусветнай вайны ў некаторых дзяржавах былі створаныя нацыянальныя антыфашысцкія народныя франты.

У савецкіх рэспубліках У СССР прыкладна між 1989 і 1992 тэрмін «Народны фронт» атрымаў зусім іншае значэнне. Афіцыйна дзейнасць Народных франтоў была накіраваная на падтрымку перабудовы, але пазней яны пачалі ставіць пытанне пра выхад саюзных рэспублік са складу СССР. У балтыйскіх дзяржавах Народныя франты неўзабаве сталі асноўнай палітычнай сілай і кіраўнікамі дысідэнцкага руху, яны вымагалі большай аўтаноміі сваім дзяржавам, а пасля і незалежнасці. Яны таксама сталі асноўнай альтэрнатывай Камуністычнай партыі ў Малдове, Украіне, Арменіі ды Азербайджане. Народны фронт быў таксама заснаваны ў Грузіі.

Рэспубліка Назва нацыянальнага руху Дата заснаванняАзербайджанская ССРНародны фронт Азербайджаналіпень 1988Армянская ССРКарабахскі камітэтлюты 1988Беларуская ССРБеларускі народны фронт «Адраджэнне»чэрвень 1989Грузінская ССРКамітэт нацыянальнага выратаваннякастрычнік 1989Казахская ССРРух «Невада — Сяміпалацінск»люты 1989Кыргызская ССРАдкрытасць (Ашар)ліпень 1989Латвійская ССРНародны фронт Латвііліпень 1988Літоўская ССРСаюдзісчэрвень 1988Малдаўская ССРНародны фронт Малдовытравень 1989Расійская СФСРДэмакратычная Расія1990Узбекская ССРЕднасць (Бірлік)лістапад 1988Украінская ССРНародны Рух Украінылістапад 1988Таджыкская ССРАдкрытасць (Ашкара)чэрвень 1989Туркменская ССРЕднасць (Агзыбірлік)студзень 1990Эстонская ССРРахварыннэліпень 1988

Народныя франты ў несацыялістычных дзяржавах Народны фронт (Францыя) Народны фронт (Сенегал) Народны фронт (Іспанія) Народны фронт (Маўрытанія) Народны фронт (Чылі) Народны саюз (Чылі) Народны фронт Індыі Народны фронт (Філіпіны) Народны фронт за вызваленне Амана Народны фронт за вызваленне Бахрэйна Народны фронт за вызваленне Палесціны Народны Дэмакратычны фронт (Італія, 1948)

Гл. таксама Нацыянальны фронт

Катэгорыя:Гісторыя сацыялізму

Катэгорыя:Палітычная тэрміналогія