Вуліца Ванеева — вуліца ў Заводскім, Партызанскім і Ленінскім раёнах Мінска. Названа ў гонар Уладзіміра Рыгоравіча Ванеева (1896—1941), партыйнага і дзяржаўнага дзеяча БССР.
Размяшчэнне Працягвае вуліцу Ваўпшасава пасля перасячэння з вуліцай Даўгабродскай.
Перасякаецца з вуліцамі: Партызанскі праспект (плошча Ванеева) Яна Райніса Гараўца праспект Ракасоўскага
Забудова
№ 34 — аўтавакзал «Усходні» на скрыжаванні з праспектам Ракасоўскага. Стадыён «Трактар» у парку 50-годдзя Кастрычніка.
Паркі Вуліца пачынаецца ад водна-зялёнага дыяметра Мінска, перасякае Сляпянскую водную сістэму, пасля скрыжавання з Партызанскім праспектам цягнецца ўздоўж парку 50-годдзя Кастрычніка.
Славутасці На тэрыторыі тралейбуснага дэпо № 2 захоўваюцца першы мінскі тралейбус МТБ-82, а таксама мадэлі ЗіУ-5 і ЗіУ-9.
Спасылкі
Вуліца Ванеева на map.by
Катэгорыя:Вуліцы Мінска