Хіло́ккарта Бураціі — (, , ) — рака ў Расіі, у Забайкаллі, у Забайкальскім краі і Рэспубліцы Бурація, правы прыток ракі Селенга.
Даўжыня ракі 840 км. Плошча вадазбору 38 500 км². Сярэдні расход вады за 22 км ад вусця складае 96,3 м³/с. Сярэдні аб’ём сцёку 3,008 км³/год. Рака бярэ пачатак з возера Шакшынскае (Шакша) на вышыні каля 964 м (932 м). За гідраграфічны пачатак магчыма прыняць выток ракі Гразнуха, якая ўпадае ў возера Арахлей, што злучаецца пратокай з возерам Шакшынскае. Басейн ракі знаходзіцца ў паўднёвай частцы Забайкалля. Працякае пераважна ў шырокай міжгорнай даліне. Рэчышча звілістае, дзеліцца на рукавы. Замярзае ў канцы кастрычніка—пачатку лістапада, вызваляецца ад лёду ў канцы красавіка. У верхнім цячэнні рака перамярзае. На вадазборы ракі налічваецца 1752 возеры, у тым ліку Шакшынскае (Шакша), Вялікае Гужырнае, Вялікі Ундугун, Іргень, Малы Ундугун, Хутыл-Нор, Арахлей і інш.
Прытокі: Сухара, Алтачэй, Вялікі Сібільдуй, Харлунка, Топка, Верхні Маніртуй, Хайцыгыр, Міхор, Бічура, Хурут, Вялікі Гутай, Вялікі Куналей, малы Куналей, Буй, Салтай, Аяга, Малена, Алентуй, Маргентуй, Байза, Харап, Катархан, Шыла, Бугутуй, Бадатуй, Тырбыхен, Зурун, Буртуй, Аршан, Ніжняя Салхара, Верхняя Салхара, Блудная, Шантой, Улен-Ту, Харагун, Хуртэй, Малая Уленту, Тайдут, Хульруктуйка, Хіла, Гуйлон, Жыпкехен, Рымшалей, Асінаўка (Каменка) і інш.Государственный водный реестр РФ
Каля ракі знаходзіцца горад Хілок.
Літаратура
Спасылкі Государственный водный реестр РФ Энциклопедия Забайкалья Иванов В. В., Алексеевский Н. И. Хилок // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»
Катэгорыя:Рэкі Забайкальскага края Катэгорыя:Рэкі Бураціі Катэгорыя:Басейн Енісея