Індывідуа́льны прадпрыма́льнік (ІП) — фізічная асоба, якая ажыццяўляе прадпрымальніцкую дзейнасць без утварэння юрыдычнай асобы і зарэгістраваная ва ўстаноўленым законам парадку.

Беларусь На 4 снежня 2012 года ў Беларусі налічвалася 808 995 улічаных індывідуальных прадпрымальнікаў (8,6% насельніцтва), з якіх 252 658 (31%; 2,7% насельніцтва) былі дзеючымі. Цягам апошняга тыдня чэрвеня 2013 года гандляры рынкаў і гандлёвых цэнтраў, якія складалі 70% індывідуальных прадпрымальнікаў Беларусі, правялі стачку. Прычынай паслужыла ўвядзенне абавязку мець пасведчанні якасці ад вытворцаў замежных тавараў, што прадугледжваў новы тэхнічны рэгламент Мытнага саюза Беларусі, Казахстана і Расіі.

Паводле звестак на 1 студзеня 2015 года, у Беларусі налічвалася індывідуальных прадпрымальнікаў. На пачатак 2016 г. засталося каля 243 тыс. ІП (2,6% насельніцтва). У гандлёвых цэнтрах і на рынках гандлявалі 110 тыс. ІП (45%), з якіх каля паловы таварамі лёгкай прамысловасці (адзенне, абутак). Па выніках 2015 года Міністэрства па падатках і зборах Беларусі атрымала ад індывідуальных прадпрымальнікаў 2 % падатковых паступленняў. У 2019 годзе на ІП прыпала 3,2% валавога ўнутранага прадукту Беларусі.

Гл. таксама Фізічная асоба Юрыдычная асоба

Катэгорыя:Бізнес Катэгорыя:Грамадзянскае права