Плэй-оф НБА 2017 — паслясезонны турнір Нацыянальнай Баскетбольнай Асацыяцыі сезона 2016/2017. Праходзіў з 15 красавіка да 12 чэрвеня 2017 года, скончыўшыся Фіналам НБА, у якім чэмпіёны Заходняй канферэнцыі Голдэн Стэйт Уорыярз перамаглі чэмпіёнаў Усходняй канферэнцыі Кліўленд Кавальерс з лікам у серыі 4:1. Самым каштоўным гульцом фінала стаў Кевін Дзюрэнт з Голдэн Стэйт Уорыярз.
Голдэн Стэйт Уорыярз усталявалі рэкорд паводле найменшай колькасці гульняў у Плэй-офе да перамогі ў НБА з 2003 года, калі фармат першага раўнда Плэй-офа быў зменены на серыю да чатырох перамог. Камандзе спатрэбілася ўсяго 17 матчаў (мінімальна магчымая колькасць — 16) для перамогі ў Плэй-офе.
Сетка
* Чэмпіёны дывізіёна Пераможцы серыі Каманда з перавагай хатняй пляцоўкі
Крыніцы
Спасылкі
2017 Катэгорыя:Сезон НБА 2016/2017 Катэгорыя:2017 год у баскетболе