Раман Юзапчук (нар. , ) — беларускі футбаліст, абаронца расійскага клуба «Сокал» з Саратава (у арэндзе з «Хімкаў») і нацыянальнай зборнай Беларусі.

Клубная кар’ера Пачынаў займацца футболам у магілёўскай СДЮШАР-7, аднак у юнацкім узросце перабраўся ў мінскае «Дынама». У 2014 годзе пачаў выступаць за дубль мінчан, дзе хутка замацаваўся ў складзе. У сезоне 2015 гуляў у Першай лізе за «Бярозу-2010». Па заканчэнні сезона бярозаўскі клуб спыніў існаванне, і Раман вярнуўся ў Мінск, дзе зноў стаў выступаць за дубль. Часам прыцягваўся да трэніровак з асноўнай камандай, аднак так і не згуляў за яе.

У ліпені 2017 года па пагадненні бакоў пакінуў мінскае «Дынама» і неўзабаве перайшоў у «Дынама» з Брэста. У другой палове 2017 года гуляў за дубль, часам з’яўляўся на лаўцы запасных у асноўнай камандзе. Да сезона 2018 рыхтаваўся разам з асновай дынамаўцаў. Дэбютаваў у асноўнай камандзе 2 мая 2018 года ў паўфінальным матчы Кубка Беларусі супраць магілёўскага «Дняпра» (4:1), адзначыўся ў гэтай сустрэчы дублем. 12 мая дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў матчы супраць «Віцебска» (3:1), правёў на полі першы тайм і на 9-й хвіліне адкрыў лік у сустрэчы. У далейшым стаў трывала з’яўляцца ў асноўнай камандзе. У сезоне 2019 года звычайна выкарыстоўваўся для ратацыі, выходзячы на замену.

У снежні 2019 года падоўжыў кантракт з брэсцкім клубам да ліпеня 2022 года. У сезоне 2020 замацаваўся ў стартавым складзе «Дынама», стаў выкарыстоўвацца звычайна на пазіцыі абаронцы.

У студзені 2021 года стаў трэніравацца з брэсцкім «Рухам» і неўзабаве падпісаў кантракт з клубам. Быў трывалым іграком стартавага складу брэсцкай каманды.

У пачатку 2022 года рыхтаваўся да новага сезона з «Рухам», а ў сакавіку, пасля таго як клуб зняўся з Вышэйшай лігі, падпісаў двухгадовы кантракт з салігорскім «Шахцёрам». Замацаваўся ў стартавым складзе і дапамог «Шахцёру» стаць чэмпіёнам Беларусі.

У лютым 2023 года перайшоў у маскоўскае «Тарпеда». У снежні 2023 года па заканчэнні кантракта пакінуў клуб.

У студзені 2024 года падпісаў кантракт на 2,5 гады з «Хімкамі». Па выніках сезона 2023/24 каманда вярнулася ў Прэм’ер-лігу, пасля чаго паўабаронца перастаў выхадзіць на поле і ў жніўні 2024 года на правах арэнды далучыўся да саратаўскага «Сокала».

Міжнародная кар’ера У кастрычніку 2015 года ў складзе юніёрскай зборнай Беларусі (да 19 гадоў) прымаў удзел у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы, у тым ліку адзначыўся дублем у матчы з Бельгіяй (2:2).

26 сакавіка 2017 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы ў стартавым складзе ў таварыскім матчы супраць Латвіі (3:4).

26 лютага 2020 года дэбютаваў за нацыянальную зборную Беларусі ў таварыскім матчы супраць Балгарыі (1:0), калі выйшаў у стартавым складзе і быў заменены ў другім тайме.

Дасягненні Чэмпіён Беларусі: 2019 Уладальнік Кубка Беларусі: 2018 Уладальнік Суперкубка Беларусі (2): 2019, 2020 У спісе 22 найлепшых ігракоў чэмпіянату Беларусі: 2020

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубМатчыГалы 2014 дубль Дынама (Мінск) 22 3 2015 Д2 Бяроза-2010 21 2 2016 дубль Дынама (Мінск) 26 3 2017 (1) дубль Дынама (Мінск) 11 3 2017 (2) дубль Дынама (Брэст) 14 4 2018 Д1 Дынама (Брэст) 17 2 2019 Д1 Дынама (Брэст) 15 1 2020 Д1 Дынама (Брэст) 24 1 2021 Д1 Рух 29 0 2022 Д1 Шахцёр 24 0 2022/23 (2) Д1 Тарпеда 12 0 2023/24 (1) Д2 Тарпеда 17 2 2023/24 (2) Д2 Хімкі 12 0

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Бяроза-2010 Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Рух Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Салігорск Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда Масква Катэгорыя:Ігракі ФК Хімкі Катэгорыя:Ігракі ФК Сокал Саратаў