Іван Васілёнак (нар. , в. Слабада, ) — беларускі футбаліст, абаронца.

Клубная кар’ера Выхаванец прыватнай футбольнай школы Віктара Дарміна ў Смалявічах, пачынаў дарослую кар’еру ў складзе дубля барысаўскага БАТЭ, пазней гуляў за дубль «Дарыды». У 2009—2010 гадах гуляў у Другой лізе за «Гарадзею», разам з якой выйграў турнір. Пасля аднаго сезона ў Першай лізе ў складзе «Клечаска» зноў выйграў Другую лігу ў складзе клуба «Смалявічы-СТІ».

У 2014 годзе перайшоў у мазырскую «Славію», якую ўзначальваў былы трэнер смалявіцкай каманды Юрый Пунтус. Дапамог клубу выйсці ў Вышэйшую лігу. У першай палове сезона 2015 выступаў за дубль, пазней стаў трапляць на лаўку запасных асноўнай каманды. У Вышэйшай лізе дэбютаваў 13 верасня 2015 года ў гасцявым матчы супраць «Віцебска», правёўшы на полі ўсе 90 хвілін. Да канца сезона яшчэ 5 разоў згуляў за «Славію» ў элітным дывізіёне, але пасля гэтага пакінуў клуб.

У першай палове 2016 года згуляў у адным матчы ў Другой лізе за «Нёман-Агра», а ў жніўні зноў стаў іграком «Смалявічаў-СТІ». Па выніках сезона 2017 дапамог камандзе выйсці ў Вышэйшую лігу. У снежні 2017 года падоўжыў кантракт з клубам, які змяніў назву на «Смалявічы». У сезоне 2018 з’яўляўся на полі нерэгулярна, часцей заставаўся на лаўцы запасных. У снежні 2018 года падоўжыў кантракт са смалявіцкім клубам. У сезоне 2019 у якасці асноўнага абаронцы дапамог камандзе вярнуць месца ў Вышэйшай лізе. У студзені 2020 года падоўжыў кантракт са «Смалявічамі». Пачатак сезона 2020 прапусціў з-за траўмы, з мая стаў з’яўляцца ў стартавым складзе.

У ліпені 2020 года па пагадненні бакоў пакінуў «Смалявічы» і хутка перайшоў у «Крумкачы», дзе гуляў да канца сезона 2020.

Дасягненні Пераможца Другой лігі чэмпіянату Беларусі (2): 2010, 2012

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК БАТЭ Катэгорыя:Ігракі ФК Дарыда Катэгорыя:Ігракі ФК Гарадзея Катэгорыя:Ігракі ФК Клечаск Катэгорыя:Ігракі ФК Смалявічы Катэгорыя:Ігракі ФК Славія Мазыр Катэгорыя:Ігракі ФК Нёман-Агра Стоўбцы Катэгорыя:Ігракі ФК Крумкачы Мінск