Дзмітрый Некрашэвіч (нар. , ) — беларускі футбаліст, нападнік клуба «Баранавічы».

Клубная кар’ера Выхаванец клуба «Іслач», ужо з 2016 года пачаў прыцягвацца да трэніровак асноўнай каманды. Нягледзячы на жаданне галоўнага трэнера «Іслачы» Віталя Жукоўскага задзейнічаць маладога нападніка ў афіцыйных матчах на дарослым узроўні, з-за абмежавання на выступ з 16-гадовага ўзроста пэўны час Некрашэвіч гуляў толькі ў таварыскіх матчах. У пачатку 2017 года трэніраваўся разам з асноўнай камандай «Іслачы» і ў перадсезонных матчах адзначыўся галамі ў брамы мазырскай «Славіі» і бабруйскай «Белшыны».

У верасні 2017 года, неўзабаве пасля 16-годдзя, быў заяўлены за «Іслач» у чэмпіянат Беларусі і стаў выступаць за дубліруючы склад. 26 лістапада 2017 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў матчы апошняга тура супраць «Нафтана» (2:1), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы. Такім чынам, ва ўзросце 16 гадоў і 92 дзён стаў наймаладзейшым іграком Вышэйшай лігі ў сезоне. У сезоне 2018 выступаў за дубль, у асноўнай камандзе згуляў у адным матчы.

У сакавіку 2019 года падпісаў новы кантракт з «Іслаччу» на тры гады. У сезонах 2019—2021 працягваў гуляць за дубль, зрэдку прыцягваўся да асноўнай каманды. У лютым 2021 года падоўжыў кантракт з клубам да лютага 2023 года.

Прапусціў першую палову 2022 года, а ў ліпені быў аддадзены ў арэнду ў наваполацкі «Нафтан», разам з якім перамог у Першай лізе. У лістападзе 2022 года па заканчэнні арэнды вярнуўся ў «Іслач», а ў студзені 2023 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з клубам.

У пачатку 2023 года праходзіў прагляд у дзяржынскім «Арсенале» і рагачоўскім «Макслайне», а ў сакавіку папоўніў склад «Слоніма-2017», дзе замацаваўся ў стартавым складзе. У ліпені 2023 года пакінуў слонімскі клуб і неўзабаве папоўніў склад «Астраўца». У снежні 2023 года пакінуў «Астравец».

У студзені 2024 года вярнуўся ў «Слонім-2017». У ліпені 2024 года пакінуў клуб, а ў жніўні далучыўся да «Баранавічаў».

Дасягненні Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2022

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубМатчыГалы 2017 Д1 Іслач 1 0 2018 Д1 Іслач 1 0 2019 дубль Іслач 17 5 2020 Д1 Іслач 2 0 2021 Д1 Іслач 4 0 2022 (1) дубль Іслач 0 0 2022 (2) Д2 Нафтан 11 1 2023 (1) Д2 Слонім-2017 16 0 2023 (2) Д2 Астравец 13 0 2024 (1) Д2 Слонім-2017 14 0

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Іслач Катэгорыя:Ігракі ФК Нафтан Катэгорыя:Ігракі ФК Слонім-2017 Катэгорыя:Ігракі ФК Астравец Катэгорыя:Ігракі ФК Баранавічы